Home

Рэклама

Наладка

Папярэднія 12

11 Ліс 2009

Tvar

Пераезд!


Цяпер мой ЖЖ тут - [info]spkava

12 Кст 2009

Tvar

Самыя свежыя Хіп-Хап навіны!





NEXT >>
Цэтлікі:

07 Кст 2009

Tvar

STREET BEAT на Першым Музычным

На Першым Музычным канале хутка прэм'ера новай тэлеперадачы аб вулічнай культуры.
Першы выпуск STREET BEAT (гэты назоў з'яўляецца данінай павагі легендарнаму BEAT STREET) выйдзе 17 кастрычніка (субота), 15:00.

ГЛЯДЗЕЦЬ ДАЛЕЙ

Цэтлікі:

21 Врс 2009

Tvar

Зьбіраю думкі

 
Цэтлікі: ,

19 Врс 2009

Tvar

No Homer

Натхнёная поспехам сваёй задумы з "Lego", рэдакцыя часопіса Format вырашыла працягнуць досведы скрыжавання Хіп-Хапу з поп-культурай у шырокім сэнсе гэтага слова.

Гэтым разам яны замовілі крэатыўнай студыі Moxy Creative пераўтварэнне дзесяці Хіп-Хап зорак у жыхароў горада Спрынгфілда, добра знаёмага любому, хто хоць раз глядзеў мультсерыял "Сімпсаны". І назвалі гэтую акцыю "No Homer".



Глядзець далей!

Цэтлікі:

02 Врс 2009

Tvar

MySpace

Запрашаю ўсіх наведаць нашу старонку на MySpace - http://myspace.com/pananiebagroup
Цэтлікі: ,

21 Тра 2009

Tvar

***

вось ужо й сьвітае...
іду чысьціць зубы, а пасьля пад коўдру да каханай
Цэтлікі: ,
Tvar

суседзі

у мяне надзвычай незвычайныя суседзі.
чаго толькі каштуе 60 гадовая бабулька ў барэце, зь якой мы час ад часу палім на пляцоўцы. самае цікавае, што недапалкі яна зьбірае ў бутэльку.
а яшчэ яе калі-нікалі можна сустрэць на тым самым месцы а 3-й гадзіне ночы.


Цэтлікі: ,
Tvar

байцоўскі клюб

ужо каторы дзень буду сустракаць сьвітаньне за маніторам кампутара. так і звар'яцець - недалёка... вось і ўяўляю сябе галоўным героем "Байцоўскага клюбу"
Цэтлікі:

17 Тра 2009

Tvar

Сустрэча з інтэлігентным маньякам

Сёньня пайшлі з жонкай у начную краму. Не пасьпелі далёка адыйсьці ад дому, як нас спыняе незразумелы мужчына. Ён інтэлігентна працягвае руку й пачынае знаёміцца з намі. Яго імя - Сяргей. Сяргей кліча хлопчыка, зь якім ужо, відаць, пасьпеў завесьці размову. З другакурсьнікам Ігарам знаёмімся таксама.
- Які мэтал вам больш падабаецца? - пытаецца Сяргей голасам з пахам перагару, пазіраючы на нашы вушы.
- Срэбра, - адказвае жонка.
- Станоўчы адказ. А вам?
- Мне тое самае, - адказваю я.
- Ааа, калііі... Ладна... Чакайце. Няхай пройдзе жанчына, а то непрыстойна выкідаць недапалак у яе прысутнасьці. - Сяргей чакае пакуль міне нейкая жанчына, пасьля выкідае сваю дапаленую да самага фільтра цыгарэту за плот ля дзіцячага садка. - Ніхто ня бачыў.
- Воля, - зьвяртаецца ён да маёй жонкі, - я ўгадаў? А вы Ігар? Я ўгадаў?
- Не, я ня Ігар, - кажу я, - Ігар - вось.
- А як вы думаеце, кім я не магу быць?
- Вы не настаўнік, не кіроўца, не інжынер, не філёзаф... - пералічвае Воля
- Ня мент, - дабаўляе мужчына, загінаючы на руцэ пяты палец. - Я ня мент... А вы не падслухоўвайце, - зьвяртаецца да Ігара, які грызе ў гэты час пальцы, і папярэджвае яго, - нельга так, там шмат мікробаў. Я правяраў.
- А хто вы? - пытаецца Воля.
Мужчына пасьпявае разьзявіць рот але не пасьпявае нічога сказаць. Сцьхае, бо бачыць людзей і чакае пакуль яны пройдуць. У гэты час Ігар неразьвітаўшыся хутчэй уцікае. Застаемся адны.
- Вось мы й адзін на адзін, - працягвае размову Сяргей. - А вы дзяўчыну кахаеце? - Пытаецца ён у мяне.
- Так.
- Гэта добра, што вы знайшлі адзін аднога. Добра, калі ёсьць сапраўднае каханьне... Добра, што вы кахаеце... Не, вы не пужайцеся, я не маньяк. Юра, я ўгадаў? Вы не бойцеся. У мяне ёсьць дзеці. Вам колькі гадоў?
- 20.
- У вас яшчэ ў дзяцінсве... У вас плоскаступнёвасьць...
Раптам Сяргей зноў змаўкае, бо ля нас прасоўваецца бабулька з торбай.
- Гэта не мая мама! - жартуе ён.
Дзіўна, у мяне і сапраўды плоскаступнёвасьць. Я гляджу на гэтага цікавага чалавечка і думаю хто ж ён такі насамрэч. Ці няўжо маньяк? Альбо проста дурны п'яны? І...
- Хто вы? - задае яму яшчэ раз ужо знаёмае пытаньне Воля.
- Прызнаюся, што я ня мент. У мяне няма зорак... Я чалавек. Я не люблю не людзей. Сапраўдныя людзі прыстойныя і адданыя. Вось вы ж таксама людзі? Калі б вы не былі людзьмі, я б да вас не падыйшоў. Воля? Я не памыліўся? А колькі вам гадоў?
- Столькі ж, - паказвае на мяне.
- Гэта што значыць? - перапытваецца Сяргей.
- Таксама 20.
- Добры срок. Ну я у сэнсе... Добры узрост. Ужо можна шашлыкі замочваць...
І зноў, калі праходзяць людзі мужчына вытрымлівае цішыню і чакае пакуль яны пройдуць.
- Вось мінакі...
- Я думаю, што і нам варта застацца мінакамі, - намікаю Сяргею на тое, што мы жадаем сыйсьці.
- Так, мяне таксама людзі чакаюць, - паказвае на гадзіньнік. - Вы ня бойцеся... Пакуль я з вамі вас ніхто не пакрыўдзіць. Тут ніхто нікога не чапае. Вы ведаеце, як мяне завуць? Я падкажу. 17 літара ў алфавіце.
- Сяргей.
- Ну, як вы здагадаліся?
- Мы пойдзем?
- Так. Дзякуй... Вы кахайце... Гэта добра, калі ў людзей шчырыя пачуцьці.
Паціскае мне руку,  кажа у вуха, але ня шэптам:
- Вы, Юры, я ўгадаў? Ня бойцеся я гэтага рабіць ня буду.
Пасьля паціскае руку Волі. Просіць у мяне дазволу пацалаваць. І яшчэ раз цісьне мне руку. Нарэшце разьвітваемся.
Пад начніком шмат ментоў і ў сьцілку п'яных.
- Ах, якія. Гы-гы-гы. Адзін пад аднаго падстрыгліся, - сьмяюцца нейкія бухія бабы з нашых кароткіх прычосак.
- Не зьвяртайце ўвагі на быдла, - супакойваюць нас два цьвярозых хлопца.
Цэтлікі:

15 Тра 2009

Tvar

ня сьпіцца

зноўку ня сьпіцца...
таму й пэцкаю паперу
сваімі хайку.
Цэтлікі:

14 Тра 2009

Tvar

дзюравы крызіс

часам у мэтро такое ўбачыш




Цэтлікі:

Папярэднія 12

Рэклама

Наладка